Главная » ПСИХОЛОГИЯ » Психолог для бабушек и дедушек (Псыхоляг для бабуляў і дзядуляў)

Психолог для бабушек и дедушек (Псыхоляг для бабуляў і дзядуляў)

Бабушка Алена* живет одна в прекрасной квартире. Каждый день ее кто-нибудь навещает — дети, или внуки. Они привозят заранее приготовленную пищу, раскладывают лекарства, которые ей необходимо принимать, спрашивают, все ли у нее в порядке, и уезжают.

Иногда она живет у кого-нибудь из детей, но условия проживания — такие же: ей готовят еду и зовут за стол, контролируют прием лекарств, интересуются, как она себя чувствует. И у детей, и в своей квартире Алена весь день остается наедине с собой. Ей не нужно ничего делать, ей не о чем думать, не о ком заботиться, не из-за чего беспокоиться, и, соответственно, нечем заняться. Ей не с кем поговорить, так как дети на работе, внуки тоже заняты своими делами, соседей, с которыми можно было бы пообщаться — нет, знакомых и друзей — тоже. Конечно же, они когда-то были, но уже или поумирали, или стали совсем старенькими и больными. Бабушка чувствует себя очень одиноко и считает, что большинство ее проблем со здоровьем — именно от одиночества.

— Когда-то я всеми командовала, — говорит она. — Но мое время прошло, и теперь все командуют мной, а я должна подчиняться …

В медицинской карте Алены — довольно серьезный диагноз, но в больнице она ведет себя вполне адекватно. С диагнозом она сознательно соглашается "ради смирения".  — Если врач и родственники так решили — значит надо смириться,- говорит она … В больницу сестринского ухода Алену поместили на то время, пока ее близкие родственники находятся в другой стране. Она с удовольствием гуляет на улице вместе с волонтерами, рассказывает им о своей жизни. Бабушка с удовольствием общается с психологом, и готова была бы общаться часами. В больнице ее навещают дальние родственники. Для бабушки главное — чтобы кто-то ее выслушал, чтобы кто-нибудь побыл рядом с ней. Не зря когда-то Мать Тереза ​​Калькуттская создавала специальные "группы слушателей". Группы состояли из волонтеров, которые шли в интернаты и дома престарелых и там часами слушали рассказы людей пожилого возраста. Бабушки и дедушки оживали на глазах.

"… Порадуйте Вашего котика … — порадуйте Вашу собачку … — Приобретите им то и это …" — звучит реклама с экранов телевизоров.

Котики и собачки не остаются без радости. А как же близкий для Вас человек?

Где лучше всего можно побеседовать с человеком? В больнице, как ни странно это звучит. Или в интернате. Или в квартире, если человек чувствует себя в ней совсем одиноко. Вот лежит (сидит, ходит туда-сюда) человек, никуда не спешит, у него много свободного времени. Тогда и раскрывается в полной мере его душа. И психолог здесь будет как раз кстати.

(* Образ бабушки Алены — собирательный)

***

Бабуля Алена* жыве адна ў добрай кватэры. Яе кожны дзень хтосьці наведвае — дзеці, або ўнукі. Яны прывозяць загадзя прыгатаваную ежу, раскладваюць таблеткі, якія ёй трэба прымаць, пытаюцца, ці ўсё ў яе ў парадку, і зьязджаюць.

Часам яна жыве ў кагосьці зь дзяцей, але ўмовы пражываньня — такія ж самыя: ёй гатуюць ежу і клічуць за стол, кантралююць прыём лекаў, пытаюцца, як яна пачуваецца. І ў дзяцей, і ў сваёй кватэры Алена ўвесь дзень застаецца сам на сам з сабой. Ёй ня трэба нічога рабіць, няма аб чым думаць, клапаціцца, непакоіцца, і, адпаведна, няма чым заняцца. Ёй няма зь кім паразмаўляць, бо дзеці на працы, унукі таксама занятыя сваімі справамі, суседзяў, зь якімі можна было б пагаварыць — няма, знаёмых і сяброў — таксама. Канечне, яны калісьці былі, але ўжо ці паўміралі, ці сталі зусім старэнькімі і хворымі. Бабуля пачуваецца вельмі самотна і лічыць, што большасьць ейных праблемаў са здароўем — менавіта ад адзіноты.

— Калісьці я ўсімі камандавала, — кажа яна. — Але мой час прайшой, і цяпер усе камандуюць мной, а я мушу падпарадкоўвацца …

У мэдыцынскай карце Алены — даволі сур’ёзны дыягназ, але ў бальніцы яна паводзіць сябе цалкам адэкватна. З дыягназам яна сьвядома пагаджаецца “дзеля пакоры”. — Калі ўрач і сваякі так вырашылі — значыць трэба зьмірыцца,- кажа яна … У бальніцу сястрынскага догляду Алену памясьцілі на той час, пакуль сваякі знаходзяцца ў іншай краіне. Яна з задавальненьнем гуляе на вуліцы разам з валанцёрамі, распавядае ім пра сваё жыцьцё. Бабуля з задавальненьнем размаўляе з псыхолягам, і гатова была б размаўляць гадзінамі. У бальніцы яе наведваюць дальнія сваякі. Для бабулі галоўнае — каб нехта яе выслухаў, каб хтосьці пабыў побач зь ёй. Нездарма ж калісьці Маці Тэрэза Калькуцкая стварала спэцыяльныя “групы слухачоў”. Групы складаліся з валанцёраў, якія ішлі ў інтэрнаты і дамы састарэлых і там гадзінамі слухалі аповяды людзей сталага веку. І састарэлыя людзі ажывалі на вачох.

“… Парадуйце Вашага коціка… — Парадуйце Вашага цюціка … — Набудзьце ім тое і гэтае …” — гучыць рэкляма з экранаў тэлевізараў.

Коцікі і цюцікі не застаюцца бяз радасьці. А як жа блізкі для Вас чалавек?

Дзе лепей за ўсё можна паразмаўляць з чалавекам? У бальніцы, як ні дзіўна гэта гучыць. Або ў інтэрнаце. Або ў кватэры, калі чалавек пачуваецца ў ёй зусім самотна. Вось ляжыць (сядзіць, ходзіць туды-сюды) чалавек, нікуды не сьпяшаецца, у яго шмат вольнага часу. Тады і раскрываецца напоўніцу ягоная душа. І псыхоляг тут будзе якраз дарэчы.  

(* Вобраз бабулі Алены — зьбіральны)

Источник

Оставить комментарий